На афіцыйным сайце ІКТ Форуму «ТІБО» створаны спецыяльны раздзел, прысвечаны конкурсу. Скарыстаўшыся прапанаванай рэгістрацыйнай формай уладальнік і (або) распрацоўшчык Інтэрнэт-рэсурсуможа прадставіць сайт на атрыманне прэміі. Прыём заявак на конкурс працягнецца да 16 красавіка 2018 года. «Інтэрнэт-прэмія« TIБO» праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь штогод з 2003 года. Асноўнымі мэтамі конкурсу з'яўляюцца: садзейнічанне станаўленню і развіццю беларускага сектара Інтэрнэт, садзейнічанне развіццю і ўкараненню новых інфармацыйных тэхналогій і прапаганда лепшых дасягненняў беларускага сектара Інтэрнэт. З пачатку правядзення конкурсу ў ім прынялі ўдзел больш за 7000 беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў. Конкурс на лепшы беларускі Інтэрнэт-рэсурс у 2018 годзе, згодна з Палажэннем аб конкурсе, праводзіцца па 10 асноўных намінацыях: 1. Органы дзяржаўнага кіравання (2 паднамінацыі). 2. Адукацыя і навука (6 паднамінацый). 3. Інфармацыйны рэсурс (5 паднамінацый). 4. Карпаратыўныя і тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы(12 паднамінацый). 5. Інтэрнэт-крамы (3 паднамінацыі). 6. Культура, забавы, мерапрыемствы (7 паднамінацый). 7. Спорт (4 паднамінацыі). 8. Здароўе і медыцына (4 паднамінацыі). 9. Для дзяцей і юнацтва (3 паднамінацыі). 10. Інтэрнэт-рэсурсы экспарцёраў (3 паднамінацыі). Трэба адзначыць, што ў спіс намінацый конкурсу асобна ўнесены рэсурс, які сістэмна асвятляе падрыхтоўку Беларусі да II Еўрапейскіх гульняў. Акрамя вышэйназваных намінацый, журы мае права адзначыць з заяўленых на конкурс інтэрнэт-рэсурсаў лепшы за дызайн, змест і тэхналагічнасць або прысудзіць сайту «Спецыяльны прыз журы» Конкурсу. Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў XVI Конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2018» адбудзецца 17 мая ў рамках праграмы Юбілейнага XXV ІКТ Форуму «ТІБО» (14-18 мая, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111 і 111А). У цырымоніі ўзнагароджання традыцыйна прымуць удзел кіраўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый. Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна паглядзець на сайце http://tibo.by, тэл. (+375 17) 306 06 06. PDF