Далучайцеся да галасавання за беларускую паштовую марку!
Асацыяцыя дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (PostEurop) з 9 мая па 9 верасня 2017 года праводзіць конкурс на лепшую паштовую марку, выпушчаную па праграме «Еўропа».
Тэма 2017 года - «Замкі, палацы».
На конкурсе прадстаўлена і паштовая марка, выпушчаная Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу неабходна зайсці на сайт www.posteurop.org/europa2017 і прагаласаваць за спадабаўшуюся марку.
Падрабязнасці на сайце РУП "Белпошта"