5 снежня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў фінансавай сістэме Беларусі»

5 снежня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў фінансавай сістэме Беларусі». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

У аснове маркі і спецштэмпеля - эмблема фінансавых органаў Рэспублікі Беларусь. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Дызайн Таццяны Кавалёвай.

7 студзеня 2019 года Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь спаўняецца 100 гадоў. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1919 годзе быў створаны Камісарыят фінансаў, ператвораны ў лютым у Народны камісарыят фінансаў.

Прайшоўшы доўгі, нялёгкі шлях станаўлення і развіцця, галоўнае фінансавае ведамства рэспублікі сёння зладжана выконвае задачы па забеспячэнню бюджэту краіны фінансавымі рэсурсамі і рацыянальным выкарыстанні дзяржаўных сродкаў.
 
Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»