3 снежня 2018 года ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) адбылося 54-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў Адміністрацыі сувязі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (АС РСС), у якім прыняў удзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган. У адпаведнасці з зацверджаным у пачатку пасяджэння парадкам дня быў разгледжаны шэраг пытанняў. У прыватнасці, прааналізаваны вынікі работы дэлегацый АС РСС на Паўнамоцнай канферэнцыі МСЭ 2018 года, разгледжаны актуальныя пытанні лічбавага развіцця ў краінах РСС і інш. Канстанцін Шульган прадставіў даклад па п. 5 парадку дня «Аб рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў краінах удзельнікаў РСС». PDF