6 лютага 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка» Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Макаёнак Андрэй Ягоравіч (12.11.1920, в. Борхаў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. - 16.11.1982) - беларускі савецкі драматург, сцэнарыст. Народны пісьменнік Беларускай ССР (1977). Упершыню выступіў у друку ў 1946 годзе з аднаактовай п'есай "Добра, калi дабра канчаецца». Працаваў у часопісе «Вожык», пісаў гумарэскі, фельетоны, сатырычныя апавяданні. П'есы драматурга ставіліся тэатрамі розных краін, па іх знята шмат фільмаў. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971-1982), членам камітэтаў і грамадска-палітычных арганізацый. У складзе дэлегацый неаднаразова выязджаў за мяжу, удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. PDF