10 ліпеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Слонім» з серыі «Гарады Беларусі»

10 ліпеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Слонім» з серыі «Гарады Беларусі».

Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».

Дызайн Я.Бядонік.

Слонім – горад у Гродзенскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Слонімскага раёна. Упершыню летапісны Услонім згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам. У 1410 годзе Слонімская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве.

Гісторыя горада на рацэ Шчары непарыўна звязана з родам Сапег, Агінскіх і Пуслоўскіх, маёнтак («Альбярцін») якіх з"яўляецца адной з візітных картак сучаснага Слоніма. За 10 кіламетраў ад горада размяшчаецца Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 9 Слоніма Гродзенскай вобл. будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».