У Полацку абмеркавалі адмену роумингу ў межах Саюзнай дзяржавы

2 жніўня ў Полацку прайшлі перамовы Беларусі і Расіі па адмене роўмінгу.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, Расію на перамовах прадставіў намеснік Міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Алег Іваноў. У абмеркаванні пытання таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі МАРГ, Мінэканомікі Беларусі, ФАС Расіі, аператараў сувязі Беларусі і Расіі.

У прыватнасці, бакі абмяркоўвалі "дарожную карту", у якой пазначаныя канкрэтныя дзеянні бакоў у гэтым пытанні.

Па словах Канстанціна Шульгана, бакі знайшлі кансэнсус. "Беларусь і Расія максімальна зблізілі пазіцыі па ўмовах адмены роўмінгу, засталося абмеркаваць спрэчныя пытанні аператарам дзвюх краін. Ім трэба прыйсці да празрыстага і зразумелага фарміравання цаны за званок, знаходзячыся ў іншай краіне, каб кошт роўмінгу практычна наблізіць да ўнутраных тарыфаў Беларусі і Расіі", - адзначыў міністр Канстанцін Шульган.

Чакаецца, што ў дарожнай карце будзе пастаўлена задача аператарам дамовіцца аб аптовых і рознічных тарыфах пры ўмове, што зніжаецца і стаўка интэрканэкта (сістэма ўзаемаразлікаў паміж аператарамі сотавай сувязі) да мінімальнага значэння, які папярэдне ухвалены бакамі.

Па выніках перамоў бакі догаў у бліжэйшы час правесці відэаканферэнцыю, з мэтай дапрацоўкі "дарожнай карты" і выйсці на падпісанне яе максімум у пачатку верасня.