Урачыстая цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі «100 гадоў фінансавай службе Беларусі»

Сёння, 5 снежня, у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі «100 гадоў фінансавай службе Беларусі».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
 - першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Селіверстаў Юрый Міхайлавіч;
 - першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч.

Падрыхтаваны паштовы праект, які складаецца з мастацкай паштовай маркі, канверта «Першы дзень» і спецыяльнага памятнага штэмпеля, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» у цесным узаемадзеянні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

У аснове маркі і спецштэмпеля - эмблема фінансавых органаў Рэспублікі Беларусь.

7 студзеня 2019 года Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь спаўняецца 100 гадоў. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1919 годзе быў створаны Камісарыят фінансаў, ператвораны ў лютым у Народны камісарыят фінансаў. Прайшоўшы доўгі, нялёгкі шлях станаўлення і развіцця, галоўнае фінансавае ведамства рэспублікі сёння зладжана выконвае задачы па забеспячэнню бюджэту краіны фінансавымі рэсурсамі і рацыянальным выкарыстанні дзяржаўных сродкаў.