9 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Паслядовіч» з серыі «Жывапіс». Працяг серыі. Пачатак – канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133, 135, 137. Паслядовіч Аляксандра Ануфрыеўна (23.04.1918, г. Мінск – 23.04.1988) – беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). Працавала ў розных тэхніках станковай графікі. Прымала актыўны ўдзел у зацвярджэнні сучасных эстэтычных ідэалаў, новых тэм і вобразаў, мастацкіх сродкаў i форм, уласцівых графіцы. Мастачка выкарыстоўвала ў сваіх працах традыцыі народнага мастацтва ў спалучэнні з выразнасцю сілуэтаў на плоскасці ліста, з прыгажосцю ліній і колеравых плям літаграфіі. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Дызайн канверта і спецштэмпеля М.Віткоўскай. Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 23 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16). Падрабязней на сайце РУП «Белпошта» PDF