Прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі заваявалі бронзавы медаль на спаборніцтвах у Кітаі

25-29 кастрычніка ў рамках падрыхтоўкі да сусветнага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills-2019, у г. Куньмін (Кітай) праводзіліся навучальныя трэнінгі і адкрытыя рэгіянальныя спаборніцтвы па кампетэнцыі "Інфармацыйныя кабельныя сеткі",
на якіх каманда Установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" у складзе Арцёменка Валянціна (студэнта гр.СП641, удзельнік) і Хадасевіча Алега (трэнер) заваявалі бронзавы медаль.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 каманд з сямі краін. Першае месца заваявала каманда Расіі, другое - у першай каманды Кітая.

Віншуем!