7 снежня 2016 года з 8.00 да 13.00 Міністр сувязі інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч правядзе асабісты прыём у міністэрстве. Адначасова з 10.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія з Міністрам па тэлефоне +375 (17) 287 88 89. Прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца па адрасе г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, першы паверх - пакой прыёму грамадзян, уваход з боку вул. Валадарскага. На асабісты прыём да Міністра можна запісацца папярэдне па тэлефоне +375 (17) 287 87 10 або з дапамогай электроннай пошты mpt@mpt.gov.by (у электронным лісце абавязкова неабходна ўказаць: прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка, кантактны тэлефон, адрас пражывання і кароткі змест узніклага пытання). Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую" тэлефонную лінію неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і / або працы / вучобы. Нагадваем, што "прамая" тэлефонная лінія з Міністрам праводзіцца першую сераду месяца, з 10.00 да 12.00 па тэлефоне +375 (17) 287 88 89. PDF