Прэзентацыя паштовага праекта «20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы"

Прэзентацыя паштовага праекта «20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы"

6 снежня 2019 года ў Прадстаўніцтве Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску адбылася прэзентацыя паштовага праекта «20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы".

У цырымоніі ўрачыстага гашэння прынялі ўдзел:

намеснік Дзяржаўнага сакратара - член Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы Сірэнка Віктар Іванавіч;
кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску Шчоткіна Мар'яна Акіндзінаўна;
першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Несцяровіч Сяргей Анатольевіч.

Паштовы праект падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» сумесна з Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы. Дызайн паштовага блока, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Алены Мядзведзь.
  
Мастацкай асновай блока сталі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі - гербы і сцягі дзвюх краін.

Гэты паштовы выпуск стаў невялікім своеасаблівым укладам у святкаванне знамянальнай падзеі - 20-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Падрабязнасці аб паштовай прадукцыі на сайце РУП «Белпошта»