9 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане». Дызайн А.Мядзведзь. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». XXIII зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя). Сталіцай XXIII зімовай Алімпіяды г. Пхёнчхан быў абвешчаны 6 ліпеня 2011 года на 123-й сесіі МАК у Дурбане (ПАР). На Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане чакаецца ўдзел 2 943 спартсменаў з 92 краін, што з'яўляецца самай вялікай колькасцю атлетаў у гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў. Упершыню будуць уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў спаборніцтвы па снаўбордзе ў катэгорыі біг-эйр, мас-старт у канькабежным спорце, камандныя спаборніцтвы ў гарналыжным спорце і дабл-мікст у кёрлінгу. У дзень выпуску паштовай маркі ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF