Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу 9 лютага 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

Міністрам сувязі і інфарматызацыі Шульганам Канстанцінам Канстанцінавічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромшай Сяргеем Валер'евічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

генеральным дырэктарам РУП «Белпошта» Матусевічам Уладзімірам Уладзіміравічам па тэлефоне +375 (17) 293-59-14.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.