Хутка адбудзецца адкрыццё юбілейнага Міжнароднага форуму ТІБО-2018

14 мая 2018 года ў 16.00 у Кангрэс-холе МКСК «Мінск-арэна» (пр. Пераможцаў, 111) у рамках XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2018» адбудзецца афіцыйнае адкрыццё форуму і Пленарнае пасяджэнне «Стратэгія лічбавай трансфармацыі».
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».
У ходзе мерапрыемства будзе абмяркоўвацца міжнародны вопыт лічбавай трансфармацыі, прагнозы і перспектывы выкарыстання навейшых тэхналагічных трэндаў, актуальныя праблемы і фактары поспеху лічбавай трансфармацыі.
У праграме мерапрыемства прывітальныя словы і выступленні кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, міжнародных арганізацый, вядомых сусветных брэндаў, вядучых ІКТ кампаній з Беларусі, Расіі, Велікабрытаніі і Кітая.
З праграмай мерыпрыемства магчыма азнаёміцца на старонцы:
http://tibo.by/ru/program_event/ofitsialnoe-otkrytie-xxv-mezhdunarodnogo-ikt-foruma-tibo-2018-2/

З 14 па 18 мая 2018 г. пад патранажам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і пры ўдзеле шырокага кола дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, асацыяцый прыватнага бізнесу і іншых зацікаўленых у г. Мінску пройдзе XXV Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIБO 2018. (ІКТ Форум ТІБО).
ІКТ Форум ТІБО праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь на штогадовай аснове і з'яўляецца пляцоўкай для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій.