Кіраўнік Мінсувязі Канстанцін Шульган павіншаваў работнікаў будаўнічых арганізацый сістэмы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з іх прафесійным святам - Днём будаўніка.
Будаўнічыя прадпрыемствы галіны сувязі заўсёды славіліся сваім майстэрствам і імкненнем быць лепшымі ў прафесіі. Будаўнік і сувязіст у адной асобе - гэта ўнікальны прафесіянал, чалавек асаблівай загартоўкі, здольны нават у самых складаных умовах выконваць пастаўленыя заданні, дасягаць вызначанага выніку.
«Перад вамі стаіць цэлы шэраг важных і адказных задач. Сярод іх - пастаяннае асваенне і выкарыстанне інавацыйных тэхналогій, ўкараненне і прымяненне перадавых інжынерных рашэнняў, павышэнне якасці і надзейнасці аб'ектаў, якія будуюцца », - гаворыцца ў віншаванні.
Міністр адзначыў, што несумненна, галоўны набытак - гэта высокакваліфікаваныя, кампетэнтныя, прафесійныя і добрасумленныя работнікі. Асаблівую ўдзячнасць ён выказаў ветэранам, якія ўпісалі нямала слаўных старонак у гісторыю прадпрыемстваў, і сёння маладое пакаленне працягвае лепшыя традыцыі, закладзеныя нашымі ветэранамі.
Шульган К.К. пажадаў усім трывалага жыццёвага фундамента, не спыняцца на дасягнутым, няўхільнага руху наперад і, вядома, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Па традыцыі ў гонар святкавання прафесійнага свята ўшаноўваюцца лепшыя супрацоўнікі. І гэты год не выключэнне. За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з Днём будаўніка ўручана Ганаровая грамата Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь работнікам:
- Комар Святлане Іванаўне - вядучаму інжынеру аддзела сацыяльнага развіцця галаўнога падраздзялення ААТ «Белсувязьбуд»;
- Нікалаюк Вользе Васільеўне - бухгалтару філіяла № 5 ААТ «Белсувязьбуд»;
- Пазняк Ірыне Станіславаўне - галоўнаму бухгалтару ААТ «Белсувязьбуд»;
- Ляшкевічу Яўгену Аляксандравічу - тэхніку па наладцы і выпрабаваннях Барысаўскага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд»;
- Чычыкайлу Міхаілу Міхайлавічу - вытворцу работ Слуцкага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд»;
- Красуцкаму Андрэю Віктаравічу - электрамантажніку па размеркавальных прыладах і другасных ланцугах пятага разраду ўчастка № 3 упраўлення № 2 спецыяльных работ ААТ «Белрэмбудсувязь»;
- Михненку Уладзіміру Міхайлавічу - абліцоўшчыку-плітачніку пятага разраду філіяла № 3 ААТ «Белрэмбудсувязь».
- Лапцэвічу Ігару Анатольевічу - мантажніку сувязі - кабельшчыку пятага разраду ўчастка № 4 галаўнога падраздзялення ААТ «Белсувязьбуд»;
- Рапешку Юрыю Віктаравічу - мантажніку сувязі - спайшчыку шостага разраду філіяла № 3 ААТ «Белсувязьбуд»;
- Саковічу Сяргею Міхайлавічу - начальніку вытворчага аддзела філіяла № 6 ААТ «Белсувязьбуд»;
- Чэрскаму Аляксандру Юр'евічу - вытворцу работ прарабскага ўчастка № 3 філіяла № 9 ААТ «Белсувязьбуд»;
- Дубягу Валянціну Пятровічу - кіроўцу аўтамабіля чацвёртага разраду другога класа Маладзечанскага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд»;
- Савіцкаму Паўлу Сцяпанавічу - інжынеру па наладцы і выпрабаваннях Ратамскага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд»;
- Алейнікаву Сяргею Мікалаевічу - электрамантажніку па размеркавальным прыладам і другасным ланцугам чацвёртага разраду ўчастка № 3 упраўлення № 2 спецыяльных работ ААТ «Белрэмбудсувязь»;
- Вахляеву Аляксандру Уладзіміравічу - муляру пятага разраду філіяла № 3 ААТ «Белрэмбудсувязь»;
- Рыб’еву Пятру Міхайлавічу - цясляру чацвёртага разраду філіяла № 6 ААТ «Белрэмбудсувязь»;
- Скрыбе Сяргею Міхайлавічу - электрамантажніку па электраабсталяванні, сілавым і асвятляльным сеткам чацвёртага разраду ўчастка № 3 упраўлення № 2 спецыяльных работ ААТ «Белрэмбудсувязь».
Аб'яўлена Падзяка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь:
Віншуем узнагароджаных!