Сёння, 7 верасня 2016 года, у круглай зале гасцініцы «Прэзідэнт-Гатэль" адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння паштовых марак, прымеркаваных да 26-га пасяджэння Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў - удзельніц СНД. Паштовы выпуск складаецца з двух марак: «Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь» і «26-е пасяджэнне Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў - удзельніц СНД», канверта Першага дня і спецыяльнага штэмпеля. Мастацкай асновай марак сталі эмблемы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў - удзельніц СНД. Дызайн праекта Таццяны Кавалёвай. Тыраж марак - па 36 тысяч. У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел: - Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі, сапраўдны дзяржаўны саветнік юстыцыі Юрый Якаўлевіч Чайка; - Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа Аляксандр Уладзіміравіч Канюк; - Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў. Каардынацыйны савет генеральных пракурораў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў з'яўляецца міждзяржаўным органам Садружнасці, які арганізуе супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне генеральных пракуратур, пракуратур дзяржаў - удзельніц СНД у сферах забеспячэння законнасці, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, барацьбы са злачыннасцю. Характэрна, што 26-е пасяджэнне генеральных пракурораў краін Садружнасці прайшло ў Рэспубліцы Беларусь, якая надае вялікае значэнне яднанню народаў былога СССР для рашэння праблем, якія стаяць перад нашымі краінамі, забеспячэння спакойнага і годнага жыцця грамадзян. Дадзены паштовы выпуск з'яўляецца ўдалым сродкам ўвекавечання гэтай падзеі. На сайце РВУ "Белпошта" падрабязная інфармацыя пра маркі PDF