У перыяд з 8 па 11 снежня адбудзецца другі віртуальны сход Падрыхтоўчай групы да канферэнцыі (СЕРТ CPG23), якая адказвае за распрацоўку і зацвярджэнне Брыфаў (дакументаў з даследаваннямі) і Агульных еўрапейскіх прапаноў для Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2023 года (СКР-23).
З матэрыяламі да Групы можна азнаёміцца на сайце СЕРТ. У рамках мерапрыемства плануецца разгледзець наступныя пытанні:
1) прызначэнне віцэ-старшыняў Групы;
2) прызначэнне каардынатараў ад СЕРТ па пунктах парадку дня;
3) інфармацыя ад рэгіянальных і міжнародных арганізацый аб ходзе падрыхтоўкі да СКР-23;
4) справаздачы пяці Праектных груп (PT) аб ходзе даследаванняў:
- PT A (пытанні навуковых службаў);
- PT B (пытанні спадарожнікавых службаў);
- PT C (пытанні паветранай і марской службаў, а таксама службы радыёвызначэння);
- PT D (пытанні выкарыстання ВВЧ);
- PT 1 (пытанні IMT).
У мерапрыемстве будуць прымаць удзел прадстаўнікі РУП «БелДІЭ».
Спасылкі на падзею і дакументы:
https://www.cept.org/ecc/groups/ecc/cpg/client/meeting-calendar/event-details/?meetingid =2696
https://www.cept.org/ecc/groups/ecc/cpg/client/meeting-documents/
Парадак дня:
https://www.cept.org/ecc/groups/ecc/cpg/client/meeting-documents/file-history/?fid=61686