9 мая 2018 года беларуская пошта запрашае ўсіх жадаючых адправіць вестачку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны на святочных пляцоўках краіны, дзе будуць арганізаваны выставы-кірмашы маркіраванай, немаркіраванай і сувенірнай прадукцыі: • Мінск - Лошыцкі парк з 12.00; • Брэст - мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» з 9.00 да 18.00; • Гомель - Гомельскі абласны музей ваеннай славы з 9.00; • Гродна - парк ім. Ж.-Э. Жілібера з 9 да 19.00. Вестачкі з добрымі і цёплымі пажаданнямі супрацоўнікі прадпрыемства з клопатам даставяць ветэранам бясплатна. PDF