9 жніўня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Тыраж канверта складзе 75 тысяч штук. Мастак канверта і спецштэмпеля Мікалай Руды. Дызайн Таццяны Кавалёвай. Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў уключна ў межах Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 23 жніўня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16). Пімен Емяльянавіч Панчанка (23.08.1917, Эстонія - 02.04.1995) - беларускі паэт і грамадскі дзеяч. Народны паэт БССР (1973). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959), дзяржаўных прэмій БССР і СССР (1967, 1981). Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1994). Выступаў як паэт, перакладчык, крытык. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А.Міцкевіча, Н.Нагнібяды, Я.Райніса, А.Суркова, Ф.Шылера і інш. Многія вершы пакладзены на музыку. PDF