У другую нядзелю жніўня ў нашай краіне адзначаецца Дзень будаўніка.
Напярэдадні прафесійнага свята Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган павіншаваў калектывы будаўнічых арганізацый галіны і уручыў узнагароды лепшым працаўнікам.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстай сустрэчы, Міністр адзначыў, што будаўнікі ўносяць значны ўклад у сучасныя дасягненні галіны. У будаўнічых арганізацыях працуюць спецыялісты самай высокай кваліфікацыі, сапраўдныя майстры сваёй справы. Дзякуючы стваральнай працы будаўнікоў ажыццяўляюцца інавацыйныя ідэі, рэалізуюцца маштабныя тэлекамунікацыйныя праекты, абнаўляюцца гарады і вёскі.
«Выказваю ўдзячнасць усім работнікам будаўнічых арганізацый за працавітасць, адказнасць і самааддачу », - сказаў Канстанцін Шульган. Словы падзякі Міністр таксама адрасаваў ветэранам, веды і вопыт якіх з'яўляюцца арыенцірам для маладога пакалення.
За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з днём будаўніка Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны работнікі:
адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд»:
Беспальчук Аляксей Мікалаевіч, начальнік вытворчага аддзела філіяла № 3;
Івінскі Анатоль Францавіч, майстар будаўнічых і мантажных работ прарабскага ўчастка № 3 філіяла № 4;
Мішута Віталь Зіноўевіч, майстар будаўнічых і мантажных работ прарабскага ўчастка № 2 філіяла № 9;
Пятровіч Уладзімір Васільевіч, мантажнік сувязі - кабельшчык 5-га разраду ўчастка № 4;
адкрытага акцыянернага таварыства «Мінсктэлекамбуд»:
Шахлевіч Мікалай Яўгенавіч , мантажнік сувязі - кабельшчык 5-га разраду Маладзечанскага ўчастка;
Швабовіч Міхаіл Вітальевіч, начальнік эканамічнага аддзела;
адкрытага акцыянернага таварыства «Белрамбудсувязь»:
Яроменка Уладзімір Юр'евіч абліцоўшчык-плітачнік 5-га разраду філіяла № 3;
Траян Аксана Міхайлаўна, маляр 5-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ;
Юрчанка Сяргей Леанідавіч, маляр 5-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ.
Падзяку Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена работнікам:
адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд»:
Архіпу Сяргею Мікалаевічу, машыністу экскаватара 4-га разраду філіяла № 6;
Дзядкову Дзмітрыю Анатольевічу, начальніку тэхнічнага аддзела;
Колпышаву Леаніду Мікалаевічу кіроўцу аўтамабіля 4-га разраду 1-га класа філіяла № 2;
Суліму Васілю Рыгоравічу мантажніку сувязі - кабельшчыку 6-га разраду Брэсцкага прарабскага ўчастка № 4 філіяла № 5;
адкрытага акцыянернага таварыства «Мінсктэлекамбуд»:
Гушчыку Андрэю Валянцінавічу вытворцу работ Ратамскага ўчастка;
Курсу Івану Васільевічу, мантажніку сувязі - кабельшчыку 5-га разраду Слуцкага ўчастка;
адкрытага акцыянернага таварыства «Белремстройсвязь»:
Вараб'ю Андрэю Анатольевічу, цясляру 5-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ;
Залатому Дзмітрыю Сямёнавічу , вытворцу работ філіяла № 3;
Кузьмічову Аляксандру Фёдаравічу, вытворцу работ філіяла № 6;
Смаляку Андрэю Вячаслававічу, цясляру 4-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ;
Сушко Алене Ігараўне, маляру 5-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ.