9 снежня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча». Мастак М.Рыжы. Дызайн А.Мядзведзь. Максім Адамавіч Багдановіч (09.12.1891, Мінск – 25.05.1917, Ялта) – класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык. Максім Багдановіч быў адным з першых паэтаў, якія ўзбагацілі беларускую літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры. На вершы Багдановіча запісваліся музычныя творы, некаторыя з іх сталі народнымі (“Лявоніха”, “Слуцкія паясы” і інш.). Яго творы перакладзены на два дзесятка моў свету. Пра творчасць і жыццё паэта здымаліся фільмы. Яго імем названы вуліцы ў сталіцы і ўсіх абласных гарадах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце і іншых населеных пунктах. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце РУП «Белпошта» PDF