Паштовая марка «Год Труса» працягвае серыю выпускаў па тэматыцы «Усходні каляндар».

10 студзеня 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Год Труса» з серыі «Усходні каляндар».

Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Паштовая марка «Год Труса» працягвае серыю выпускаў па тэматыцы «Усходні каляндар».

Усходні (кітайскі) каляндар заснаваны на 12-гадовым месячным цыкле, у якім кожны год праходзіць пад знакам адной жывёлы.

Новы год па ўсходнім календары прыпадае на розныя даты ў перыяд з 21 студзеня па 20 лютага. Год Чорнага Вадзянога Труса (Ката, Зайца) наступіць 22 студзеня 2023 года і працягнецца да 9 лютага 2024 года.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

https://www.belpost.by/philately/infolists/3556