Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» з 20 студзеня по 20 лютага 2020 году праводзіў конкурс “Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2019 года". На конкурс дасланы 1 132 анкеты. Па выніках падліку вызначаны тры лепшых выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь 2019 года: 1-е месца. Марка № 1322 Лепшым паштовым выпускам прызнана паштовая марка «З Новым годам!». 2-е месца. Блок № 140 Паштовы блок «1000 гадоў з часу першай пісьмовай згадкі Брэста». 3-е месца. Блок № 139 Паштовы блок "75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». РУП «Белпошта» падрыхтавала 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі, якімі па выніках розыгрышу будуць узнагароджаны ўдзельнікі апытання, якія назвалі лепшы выпуск. PDF