Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXVI Міжнароднага форуму «ТІБО-2019»

8 красавіка ў г. Мінску ўрачыста адкрыты ХХVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019».

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка накіраваў прывітанне      ўдзельнікам XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных      тэхналогіях "ТІБО-2019»:

«Вітаю ўдзельнікаў і гасцей Міжнароднага форуму «ТІБО-2019».

Дзякуючы гэтым штогадовым сустрэчам Мінск стаў адной з самых значных      пляцовак ва Усходняй Еўропе для прэзентацыі найноўшых дасягненняў у сферы      інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Дзесяткі кампаній з розных      краін менавіта тут прадстаўляюць прагрэсіўныя распрацоўкі ў галіне      штучнага інтэлекту, інтэрнэту, хмарных тэхналогій, дапоўненай      рэальнасці, мабільнай сувязі.

Беларусь зрабіла стаўку на лічбавізацыю сваёй эканомікі, што дазволіла ёй      стаць «лічбавым мастом» паміж краінамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага      саюза і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. Айчынны Парк высокіх      тэхналогій пастаянна прырастае новымі рэзідэнтамі, а моладзь усё часцей      звязвае сваю будучыню з IT-сферай.

Перакананы, абмен перадавым вопытам на цяперашнім форуме "ТІБО-2019» будзе      садзейнічаць развіццю інавацыйных тэхналогій у нашай краіне і за яе      межамі.

Жадаю вам прафесійных поспехаў, перспектыўных праектаў і прыемных      уражанняў ад гасціннага Мінска».