Рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на базе навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных сістэм» створана міжведамасная экспертная група па фарміраванні экасістэмы лічбавых транспартных калідораў Еўразійскага эканамічнага саюза. Каардынатарам работ, звязаных з пытаннем фарміравання экасістэмы лічбавых транспартных калідораў, ад беларускага боку вызначана Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнай мэтай работы групы з'яўляецца рэалізацыя мерапрыемстваў па фармаванні экасістэмы, кансалідацыі намаганняў у галіне лічбавай трансфармацыі транспартна-лагістычнага сектара, экспертыза праектных рашэнняў нацыянальнага сегмента. PDF