РУП «Белпошта» і ЗАТ «Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

Сёння ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень»      адбылася сустрэча кіраўніцтва РУП «Белпошта» і ЗАТ «Чайна Мерчантс      СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія».

У межах сустрэчы кіраўнікі кампаній Уладзімір Матусевіч і Ду Баочжун      падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае ўсебаковае      ўзаемадзеянне ў галіне паштовых, фінансавых і лагістычных паслуг.      Удзельнікі сустрэчы адзначылі важнасць і перспектыўнасць узаемнага      супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў па дастаўцы і транзіце      пошты.

Дэлегацыя ЗАТ «Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная      кампанія» наведала цэх па апрацоўцы авіяпошты РУП« Белпошта» на тэрыторыі      Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», азнаёмілася з тэхналагічнымі рашэннямі      прыёму, апрацоўкі міжнародных паштовых адпраўленняў.