Удзел у працы рэспубліканскай інфармацыйнай групы

9 лістапада Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч з рабочым візітам наведаў Гродна.

У рамках паездкі правёў адзіны дзень інфармавання для працоўных калектываў Гродзенскага філіяла РУП "Белтэлекам", Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта», філіяла №6 ААТ «Белсувязьбуд», філіяла №4 ААТ «Белремстройсвязь», аддзялення РУП "БелДІЭ" па Гродзенскай вобласці.

Кіраўнік ведамства выступіў перад калектывамі па тэматыцы ідэалагічнага дня - «Забеспячэнне насельніцтва якасным і даступным жыллём - важны напрамак сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы" .