Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн М.Віткоўскай. 20 снежня 1991 года Румынія прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь, а 14 лютага 1992 года былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі. Важным напрамкам двухбаковых адносін з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, якое спрыяе пашырэнню навуковых, культурных, адукацыйных, спартыўных кантактаў паміж прадстаўнікамі Беларусі і Румыніі. У наш час рэалізуюцца сумесныя праекты ў галіне пладаводства, мікрабіялогіі, біярэсурсаў, фізічнай хіміі, тэхналогій харчовай вытворчасці, этнаграфіі. Перспектыўнымі напрамкамі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляюцца машынабудаванне, трактарабудаванне, металургія, нафтахімія, вытворчасць касметыкі, дрэваапрацоўка, IT-тэхналогіі. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь. Рэпрадукцыя карціны Карнеліу Баба «Адпачынак у полі» (1954) выкарыстана са згоды Грамадства сумеснага кіравання аўтарскімі правамі ў галіне візуальных творчасцяў (VISARTA). У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF