2016 год - юбілейны для Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ): 11 сьнежня споўніцца 70 гадоў з дня яго стварэння. З гэтай нагоды Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку, ўрачыстае гашэнне якой адбылося сёння, 8 снежня, у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь у рамках адкрыцця тэматычнай выставы, прымеркаванай да гэтай знамянальнай даты. Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) створаны ў 1946 г. і з'яўляецца найбольш буйной у свеце арганізацыяй, дзейнасць якой прысвечана абароне і падтрымцы правоў дзяцей усяго свету на бяспечнае, здаровае і шчаслівае дзяцінства. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) з 1953 г. У 1997 г. у Мінску было адкрыта Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь. 14 снежня 2007 г. Нью-Ёрку падпісана Асноўнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Дзіцячым фондам ААН. У цырымоніі ўрачыстага гашэння паштовай маркі прынялі ўдзел: намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Мікалаеўна Купчына; першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзевіч Шэдко; намеснік Рэгіянальнага дырэктара ЮНІСЕФ Дэвід Маклафлін; прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар. Дызайн праекта Таццяны Кавалёвай. Акрамя стылізаванага малюнка ўсіх дзяцей на планеце, мастацкім складальнікам паштовай маркі і канверта «Першы дзень» стаў лагатып, прысвечаны 70-годдзю ЮНІСЕФ. Паштовыя маркі, прымеркаваныя да важных дат у дзейнасці ААН, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае з 1995 года. Адкрыла гэтую серыю паштовая марка «50 гадоў ААН», а ў мінулым годзе была выпушчаная паштовая марка «70-годдзе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый». Паштовая прадукцыя, прысвечаная 70-годдзю Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), у чарговы раз падкрэсліць значнасць дзейнасці гэтай арганізацыі, а таксама стане добрым падарункам беларускім і замежным філатэлістам. Падрабязнасці па паштовым выпуску чытайце на сайце РУП "Белпошта " PDF