Падпісанне міждзяржаўнага е-дакумента.

Для скарачэння часавых і фінансавых выдаткаў у агульнасусветнай практыцы робіцца стаўка на электроннае ўзаемадзеянне і прызнанне сапраўднасці электронных дакументаў з замежнэм электронным подпісам пры міждзяржаўным электронным узаемадзеянні. Для праверкі сапраўднасці электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) паміж замежнымі дзяржавамі быў распрацаваны сэрвіс даверанага трэцяга боку (ДТБ).

Беларусь і Азербайджан зрабілі ўпэўнены крок на шляху электроннай інтэграцыі - адбылося падпісанне Мемарандума паміж Міністэрствам транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу сваёй краіны і ўзаемнай праверкай ЭЛП з выкарыстаннем сэрвісу ДТБ.

Такім чынам, сэрвіс ДТБ правераны на самым высокім дзяржаўным узроўні і можа ўкараняцца ў шматлікія сферы знешнеэканамічнай дзейнасці.

 
https://yadi.sk/d/bZRreWAJs42pAQ