Каманда Мінсувязі прыняла ўдзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве «Мінская лыжня - 2019»

9 лютага 2019 года адбылося спартыўна-масавае мерапрыемства "Мінская лыжня - 2019" у рамках штогадовага рэспубліканскага зімовага спартыўна-масавага спаборніцтва «Беларуская лыжня». Свята праводзіцца з мэтай прыцягнення грамадзян да заняткаў фізічнай культурай і спортам, прапаганды здаровага ладу жыцця, развіцця і папулярызацыі зімовых відаў спорту.

У свяце прынялі ўдзел каманды Кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, сілавых міністэрстваў і ведамстваў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама аматары біятлону і лыжных гонак.

У лыжнай эстафеце 4 х 1.5 км сярод каманд рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прыняла ўдзел і каманда Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў складзе Першага намесніка Міністра Дзмітрыя Шэдко, а таксама Анастасіі Панкратавай, Таццяны Шэвель і Віктара Зайцава.