15 сакавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча». Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн Т.Кузняцовай. Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча ўсталяваны 2 сакавіка 1992 года і на сённяшні дзень развіваюцца ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і навуковай сферах, а таксама ў сферы рэгіянальнага і трансгранічнага супрацоўніцтва. Для паглыблення і пашырэння ўзаемных сувязяў польскі і беларускі бакі актыўна ўдзельнічаюць у двухбаковых палітычных сустрэчах і эканамічных форумах, культурных міжнародных фестывалях і навуковых канферэнцыях, праводзіцца пастаянная сумесная работа па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, падпісваюцца пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рознымі гарадамі і рэгіёнамі абедзвюх краін. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) і будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF