7 ліпеня, у доме Масквы ў Мінску адбылася прызентацыя паштовага праекта «Адміралы ваенна-марскога флота, ураджэнцы Беларусі». У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел: — першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч; — саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Навадворская Маргарыта Алегаўна; — контр-адмірал Дронаў Уладзімір Мікалаевіч; — капітан 1 ранга, камандзір атамнай падлодкі Паўночнага флота, куратар праекта Варошнін Уладзімір Мікалаевіч. Беларусь не мяжуе з марской прасторай, тым не менш жыццё многіх беларусаў непарыўна звязана з ваенна-марскім флотам. Пасля Другой сусветнай вайны і да 1992 года амаль мільён беларусаў прысвяцілі сваё жыццё мору. Больш за 200 тысяч чалавек, якія пражываюць у Беларусі, у розныя гады служылі на флоце. Прадстаўлены паштовы праект прысвечаны чатыром выхадцам Беларусі: віцэ-адміралам Халасцякову Георгію Нікіцічу, Тамко Ягору Андрэевічу, Дразду Валянціну Пятровічу і контр-адміралу Дронаву Уладзіміру Мікалаевічу. Апошні, дарэчы, прыехаў на прэзентацыю з Санкт-Пецярбурга, дзе зараз пражывае. Паштовы выпуск падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і РУП «Белпошта» у цесным узаемадзеянні з Беларускім саюзам ваенных маракоў. Дадзены праект прыцягне ўвагу філатэлістаў, асаблівую цікавасць уяўляе паштовы блок, які друкаваўся з парадкавым нумарам. Тыраж паштовага блока склаў 20 тысяч, наклад марак па 60 тысяч. На мерапрыемства таксама прыбылі дэлегацыі ад Баранавіцкага, Буда-Кашалёўскага, Міёрскага і Барысаўскага раёнаў, прадстаўнікі РУП «Белпошта» і Беларускага саюза ваенных маракоў, сваякі і сябры адміралаў. PDF