Для адназначнага вызначэння дзеяння абанента і выключэння неўсвядомленых або выпадковых падпісак у красавіку 2019 года Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі было ініцыявана ўкараненне аператарамі сотавай рухомай электрасувязі падвойнага пацверджання абанентамі замовы паслуг па Інтэрнэт-падпісцы.
Аператарамі сотавай рухомай электрасувязі зроблена работа ў гэтым кірунку і забяспечана падвойнае пацверджанне пры замове паслугі Інтэрнэт-падпісак.
Пры трапленні на інфармацыйную старонку паслугі ў сетцы Інтэрнэт абаненту падаецца інфармацыя аб умовах прадастаўлення, кошту, спосабе падключэння і адключэння доступу да паслугі. Памер шрыфта тэксту дадаткова павялічаны для большай нагляднасці і празрыстасці. для афармлення падпіскі абанент павінен спачатку пацвердзіць сваю згоду з правіламі прадастаўлення паслугі, паставіўшы галачку ў адпаведнае поле (чэк-бокс) Інтэрнэт-старонкі. Абанент можа перарваць працэс падпіскі, выкарыстоўваючы кнопку "Выйсці".
Калі абанент згодны з умовамі прадастаўлення паслугі і паставіў галачку
у адпаведным полі, яму прапануецца націснуць кнопку з адпаведным
надпісам ( «Падпісацца і глядзець», «Глядзець») для завяршэння афармлення
паслугі. Пасля націску кнопкі абанент атрымлівае доступ да кантэнту на
інфармацыйным рэсурсе. Адразу пасля актывацыі сэрвісу абаненту прыходзіць
SMS-паведамленне аб актывацыі Інтэрнэт-падпіскі, яе кошту, спосабах
дэактывацыі і спасылкай на рэсурс з кантэнтам.
Акрамя гэтага, SMS-паведамленні з аналагічнай інфармацыяй будуць прыходзіць абаненту, які аформіў паслугу, ва ўстаноўленыя аператарам сотавай рухомай электрасувязі тэрміны для напамінку аб актываванай платнай паслугі і прадастаўлення права выбару на працягу ўсяго перыяду выкарыстання.