Лепшая прэзентацыя краіны на выставе Bakutel 2018.

З 4 па 7 снежня ў г. Баку праходзіла 24-я Азербайджанская міжнародная выстава і канферэнцыя «Тэлекамунікацыі, Інавацыі і Высокія Тэхналогіі» Bakutel 2018. У гэтым годзе выстава сабрала на адной пляцоўцы 230 кампаній з 20 краін свету.

Выстава прадэманстравала рашэнні па дзіджыталізацыі, Big Data, M2M, Інтэрнэт Рэчаў, банкаўскія тэхналогіі, мабільныя тэхналогіі 4-5G, паслугі ў сферы оптавалакновых і хмарных тэхналогій, найноўшыя спосабы спынення кібер-злачынстваў, дзяржаўныя паслугі, электронную ахову здароўя, штучны інтэлект, мабільныя прылады і аксэсуары, Разумны горад, сістэмы кіравання беспілотнымі апаратамі і дроны і многае іншае.

10 нацыянальных стэндаў такіх краін, як Беларусь, Італія, Іран, ААЭ, Польшча, Славенія, ЗША, Турцыя, Францыя, Харватыя былі прадстаўлены на пляцоўцы Bakutel 2018..

Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь быў прадстаўлены пад агульнай канцэпцыяй «Беларусь - IT-краіна», у рамках якога свой патэнцыял і тэхнічныя рашэнні прэзентавалі дзевяць беларускіх кампаній: РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта», ААТ «Гіпрасувязь», ААТ «Прамсувязь», НІРУП «інстытут прыкладных праграмных сістэм», РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «навукова-даследчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі», Установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі.

У першы дзень выставы Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі наведаў Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь. Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган пазнаёміў Ільхама Аліева з беларускай экспазіцыяй і адзначыў, што Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь паспяхова супрацоўнічае з Міністэрствам транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі. А падпісаны ў лістападзе Пратакол намераў аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій паміж двума Міністэрствамі надаў двухбаковаму ўзаемадзеянню новы імпульс.
 
На працягу чатырох дзён на беларускім стэндзе вялася актыўная праца, праходзілі дзелавыя сустрэчы і перамовы, з беларускай экспазіцыяй азнаёміліся шматлікія замежныя госці і партнёры.

У дзень закрыцця выставы ўручаны Сертыфікат за лепшую прэзентацыю краіны.