Арганізацыям усіх формаў уласнасці і іх філіялам, асноўным відам эканамічнай дзейнасці якіх з'яўляецца паштовая дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый, якія забяспечылі выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, па эканоміі паліўных рэсурсаў, а таксама высокія паказчыкі працоўнай і выканаўчай дысцыпліны прапануецца прадставіць у Мінсувязі да 1 красавіка 2018 г. дакументы для вызначэння лепшых арганізацый і адбору прэтэндэнтаў для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках работы за 2017 год. Пры накіраванні дакументаў неабходна кіравацца пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2016 г. № 20 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вызначэння лепшых сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый, і іх філіялаў, для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару і аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Вашай увазе прапануецца інфармацыя аб правілах адбору, умовах і неабходных дакументах для ўдзелу ў вызначэнні лепшых арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый і іх філіялаў для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне лепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па эканоміі рэсурсаў па выніках работы за 2017 год. Абавязковыя ўмовы па адборы прэтэндэнтаўПералік і тэрмін прадастаўлення матэр'ялаўФорма даведкі аб выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і крытэрыяў ацэнкі работы арганізацыі за 2017 годФорма даведкі аб выкананні паказчыкаў эканоміі рэсурсаў і крытэрыяў ацэнскі работы арганізацыі за 2017 год PDF