Паводле інфармацыі РУП «НЦАТ» і РУП «Белтэлекам», размешчанай на сайтах кампаній, з 8 жніўня бягучага года адзначаецца рост шкоднаснага трафіку, які паступае з-за мяжы Рэспублікі Беларусь з знешніх IP-сетак. Аналіз гэтага трафіку пацвердзіў масіраваныя DDoS-напады на інфраструктуру сетак беларускіх аператараў і на сайты дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь. Азначанае ўздзеянне працягваецца і на сённяшні момант з рознай перыядычнасцю, з розных напрамкаў і з выкарыстаннем розных тэхналогій. Для процідзеяння сеткавым нападам на сеткі ўпаўнаважаных аператараў ўстаноўлена абсталяванне анты-DDoS, аднак значныя перагрузкі прывялі да частковага выхаду яго з строю, з прычыны чаго адбылося пагаршэнне доступу абанентаў да асобных рэсурсаў і сэрвісаў сеткі Інтэрнэт. РУП «НЦАТ», РУП «Белтэлекам» сумесна з іншымі беларускімі аператарамі электрасувязі прыкладаюць максімальныя намаганні па аднаўленні абсталявання і да аднаўлення пастаяннага доступу да сеткі Інтэрнэт. Праца па аднаўленні вядзецца бесперапынна. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сумесна з аператарамі электрасувязі спадзяюцца на разуменне сітуацыі з боку абанентаў. PDF