Адбыўся рабочы візіт карэйскіх экспертаў, вызначаных у якасці выканаўцаў праектаў Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій 2019 года

Друкаваная версія
11.09.2019

У перыяд з 4 па 10 верасня 2019 г. адбыўся рабочы візіт дэлегацыі Рэспублікі Карэя ў Рэспубліку Беларусь, у склад якой увайшлі прадстаўнікі ІТ-кампаній NICon, IGB & Company, KICA і Bluedus, вызначаных у якасці выканаўцаў праектаў 2019 года Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

Асноўнай мэтай работы Цэнтра з'яўляецца аказанне дапамогі Рэспубліцы Беларусь у развіцці інфармацыйнага грамадства з улікам паспяховага вопыту Рэспублікі Карэя па ўкараненню перадавых інфармацыйных тэхналогій. У рамках яго функцыянавання прадугледжваецца выкананне шэрагу мерапрыемстваў, дзе маецца на ўвазе абмен вопытам, тэхнічная падтрымка і кансультацыі па развіцці інфармацыйнага грамадства, а таксама выкананне праектаў па стварэнні і ўкараненні перадавых тэхналогій электроннага ўрада.

У бягучым годзе ў рамках работы Цэнтра будуць рэалізаваны:

праект па нарошчванню кампетэнцый ў сферы інфармацыйнай бяспекі;

кансультатыўны праект па стандартызацыі развіцця электроннага ўрада па напрамках: рэінжынірынг бізнес-працэсаў, забеспячэнне інтэраперабельнасці дзяржаўных інфармацыйных сістэм.

Вынікі першага праекта дазволяць узмацніць кадравы патэнцыял у сферы інфармацыйнай бяспекі. У рамках другога праекта будуць створаны неабходныя ўмовы для выпрацоўкі найбольш аптымальных паходаў да фарміравання электроннага ўрада па абазначаных напрамках.

У ходзе гэтага візіту карэйскімі спецыялістамі прэзентаваныя планы па рэалізацыі праектаў Цэнтра і праведзены папярэднія даследаванні прадметнай вобласці па кожным з іх.