Працяг серыі. Пачатак – канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133, 135, 137, 143, 145, 147, 149, 150, 151. Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч (27.05.1896, г. Мінск – 1947) – майстар жывапісу і графікі, этнограф, педагог. Удзельнік выставак (з 1921). Сябра Маскоўскага філіяла Усебеларускага аб’яднання мастакоў (з 1927), Рэвалюцыйнага аб’яднання мастакоў Беларусі (1929–1932), Саюза савецкіх мастакоў СССР (з 1932). Адзін з першых беларускіх мастакоў, хто звярнуўся да адлюстравання ў мастацтве нацыянальнай тэматыкі, фальклорных тэм і сюжэтаў, падзей беларускай гісторыі. Мастацкай манеры Філіповіча ўласціва прастата кампазіцыі, умоўная перадача мастацкай формы, у некаторых творах адметны ўплыў постімпрэсіянізму. Займае адно са значных месцаў у мастацтве 1920–40-х гадоў беларускай гісторыі выяўленчага мастацтва. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Дызайн канверта і спецштэмпеля А.Мядзведзь. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 27 мая на паштамце Мінска. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце РУП "Белпошта" PDF