16 жніўня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай. Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Потым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы. XXVІІІ Дзень беларускага пісьменства прымае горад Капыль. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 5 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 2 Капыля Мінскай вобласці. Падрабязнасцi тут PDF