12 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Археалогія»

Дызайн А.Мядзведзь.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Шахматныя фігуры XI–XIV стст. – унікальныя знаходкі, якія паказваюць не толькі тое, што нашы продкі гулялі ў інтэлектуальныя гульні, але і тое, што яны на высокім узроўні валодалі кастарэзным майстэрствам.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Беларускай федэрацыяй шахмат.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».