11 лістапада 2020 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч наведаў Віцебскі філіял РУП «Белпошта» і сустрэўся з працоўным калектывам.
У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні развіцця паштовай сувязі, якое накіравана на ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, развіццё электроннай камерцыі, пашырэнне спектру дыстанцыйных паштовых паслуг, а таксама развіццё банкаўскіх і фінансавых паслуг.
Прымаючы пад увагу развіццё электронных сэрвісаў, што выяўляецца ў жаданні спажыўцоў атрымліваць паслугі ў дыстанцыйным фармаце, былі разгледжаны перспектывы ўкаранення нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, якая дазволіць забяспечыць даступнасць і якасць прадастаўляемых паслуг.
Сустрэча прайшла ў форме адкрытага дыялогу, усе ўдзельнікі атрымалі тлумачэнні на свае пытанні. Кіраўнік ведамства падзякаваў працоўнаму калектыву Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» за іх уклад у развіццё галіны сувязі.