Міністр правядзе выязны прыём у г. Крычаве 19 лютага

19 лютага 2020 г. з 12.30 да 13.30 у Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым уключэннем «прамой тэлефоннай лініі».

Жыхары раёна могуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць паштовай і электрасувязі, тэлебачання, радыёвяшчання і інфарматызацыі.

Тэлефон "прамой тэлефоннай лініі» - 8 (02241) 20 780.

Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах 8 (02241) 26 638 8 (02241) 26 611 або ў каб. № 111, 113 райвыканкама.