Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 16 сакавіка 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 80-годдзю службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Месца гашэння – Мінск-1. Колер масцікі – чорны. Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік. Гісторыя службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пачынаецца 16 сакавіка 1937 года, калі загадам Народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР у складзе рабоча-сялянскай міліцыі створаны аддзел па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці і спекуляцыяй. Сёння служба па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі – вядучае падраздзяленне органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прыярытэтнымі задачамі якога з’яўляецца арганізацыя аператыўнага суправаджэння мэтавага і рацыянальнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў; папярэджванне, выяўленне і стрыманне злачынстваў, што здзяйсняюцца службовымі асобамі; пакрыццё шкоды, прычыненай злачынствамі, шляхам выяўлення маёмасці, на якую можа быць накладзены арышт. Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн канверта Я.Бядонік. У аснове спецштэмпеля і на канверце – эмблема Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, пры садзейнічанні якога падрыхтаваны праект. PDF