Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» праводзіў конкурс-апытанне на лепшую паштовую марку 2017 года. З 29 студзеня па 28 лютага 2018 года ўсе жадаючыя запрашаліся прыняць удзел у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2017 года». На конкурс дасланы 1 711 анкет. Па выніках падліку вызначаны тры лепшыя выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь: 1 месца. Паштовы блок «Геадэзічная дуга Струвэ» – 663 галасы. Дызайн Яўгеніі Бядонік. 2 месца. Паштовы блок «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі» – 276 галасоў. Мастак Таццяна Дольская. Дызайн Яўгеніі Бядонік. 3 месца. Паштовы блок «950 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Мінска» – 125 галасоў. Дызайн Таццяны Кузняцовай. Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» ўдзячны ўдзельнікам апытання за праяўленую цікавасць да паштовых марак Рэспублікі Беларусь. Выказаныя прапановы, па магчымасці, будуць улічаны ў далейшай рабоце ВЦ «Марка». РУП «Белпошта» падрыхтавала 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі, якімі па выніках розыгрышу будуць узнагароджаны ўдзельнікі апытання, якія назвалі лепшы выпуск. Падрабязней на сайце РУП «Белпошта» PDF