З 9 па 18 ліпеня 2018 года праходзіць XХVII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». РУП «Белтэлекам» традыцыйна выступае афіцыйным партнёрам мерапрыемства і ў рамках партнёрства з фестывалем у 2018 годзе аказвае тэхнічную падтрымку, арганізуе працу зон Wi-Fi, праводзіць іміджавыя мерапрыемствы. Музычны форум аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных народаў і краін, а «Белтэлекам» дапамагае заставацца на сувязі, увасабляючы ў жыццё свой дэвіз «На сувязі са светам». У гэтым годзе ў фестывалі прымаюць удзел прадстаўнікі з 41 краіны свету. На фестывальных пляцоўках адбудзецца больш за 150 мерапрыемстваў. Асаблівую ўвагу прыцягваюць XХVII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск 2018» і ХVI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс. PDF