Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко прымае ўдзел у канферэнцыі 2018 года па пытаннях развіцця праваднога шырокапалоснага доступу FTTH, якая адбываецца ў перыяд з 13 па 15 лютага ў г.Валенсія, Каралеўства Іспанія. Сёння ў ходзе канферэнцыі Дзмітрый Шэдко выступіў з дакладам аб развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку ў частцы інфраструктуры шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт. Першы намеснік міністра правёў шэраг рабочых сустрэч і перамоў з кіраўнікамі замежных кампаній, аператараў электрасувязі і рэгулятараў, на якіх абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі. У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, кіраўнікі шэрагу органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама больш за тры тысячы найбуйнейшых кампаній галіны інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з 96 краін свету. У рамках штогадовай канферэнцыі разглядаюцца актуальныя пытанні развіцця і ўкаранення сучасных інавацыйных тэхналогій у галіне развіцця тэхналогій шырокапалоснага доступу, у тым ліку тэхналогіі FTTH, а таксама прадстаўлены апошнія сусветныя дасягненні ў гэтай галіне. PDF