Аўтамабіль ГАЗ 32-212 накіраваны Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, GEELY EMGRAND і LADA Largus - Барысаўскай бальніцы № 2. У кампаніі ўпэўненыя, што гэта дазволіць больш аператыўна аказваць дапамогу тым, каму яна так неабходна. 13 мая Дзмітрый Казак, дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам", уручыў ключы і пакет дакументаў на аўтамабіль галоўнаму ўрачу Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Андрэю Андрушкіну. - Сёння медыкі адчуваюць сур'ёзную нагрузку, - адзначыў Дзмітрый Казак. - Мы ўдзячныя за іх самаадданую працу, за гатоўнасць суткамі напралёт працаваць і ратаваць жыцці людзей. Упэўнены, што, аб'яднаўшы намаганні, мы зможам справіцца з цяжкімі сітуацыямі. 14 мая, перадаючы ключы і дакументы, дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Жаркевіч падзякаваў медыкам за неацэнную працу і выказаў упэўненасць у тым, што ў складаныя часы важна аб'ядноўвацца і ўносіць пасільную дапамогу ў агульную справу. Ад калектыву работнікаў Барысаўскай бальніцы №2 галоўны ўрач Павел Хацько падзякаваў «Белтэлекам» за аказаную падтрымку: - Хочам пажадаць усім супрацоўнікам вашай кампаніі здароўя, цікавых ідэй і іх рэалізацыі, новых поспехаў і надзейных партнёраў. Любая добрая ініцыятыва зараз падтрымлівае маральна і дапамагае эканоміць самае каштоўнае ў працы ўрачоў - іх сілы і час. Як сацыяльна адказная кампанія «Белтэлекам» уносіць свой уклад у агульную справу, каб кожны пацыент атрымаў своечасовую высокакваліфікаваную дапамогу. PDF