Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 17 ліпеня 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 15-годдзю Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Месца гашэння – Мінск-1. Колер масцікі – чорны. Дызайн спецштэмпеля В.Бабундзінай. Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) створана 7 кастрычніка 2002 года. Асновай для яе стварэння стаў Дагавор аб калектыўнай бяспецы, падпісаны 15 мая 1992 года. Сёння АДКБ – міжнародная шматфункцыянальная арганізацыя, дзяржавамі-ўдзельніцамі якой з'яўляюцца Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан. Рэспубліка Беларусь актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці АДКБ і ўжо трэці раз з’яўляецца яе старшынёй, садзейнічаючы значнаму ўмацаванню патэнцыялу Арганізацыі і фарміраванню спрыяльных знешніх умоў для развіцця ўсіх яе дзяржаў-удзельніц. Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн канверта В.Бабундзінай. У аснове спецштэмпеля і на канверце – эмблема АДКБ. Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. PDF